rubeen
logo

Хотимский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213677, г.п. Хотимск, пл. Ленина, д. 2

Телефон приемной: 8 (02247) 79-281

E-mail: xotrik@khotimsk.by (для официальной корреспонденции)

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 17 апреля 2020 09:17

БРСМ аказвае дапамогу пажылым людзям

БРСМ аказвае дапамогу пажылым людзям

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, распаўсюджваннем каронавіруса, асобныя слаі насельніцтва маюць патрэбу ў асаблівай дапамозе і падтрымцы. Да катэгорыі грамадзян, якія знаходзяцца ў групе рызыкі ставяцца пенсіянеры, якім рэкамендавана пазбягаць месцаў масавага збору людзей, наведвання крам і іншых мерапрыемстваў. Як жа ім атрымліваць неабходныя тавары? Тут на дапамогу прыходзяць валанцёры БРСМ і работнікі сацыяльных службаў.

- За мінулы адрэзак часу нашы валанцёры наведалі 7 пажылых грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Усе яны пражываюць у Хоцімскім раёне ў маланаселеных пунктах. Вядома ж, пры наведваньні, выконваюцца ўсе патрабаванні бяспекі: маска, пальчаткі, і іншыя меры засцярогі, - каментуе Вольга Рэўсава, першы сакратар РК ГА БРСМ. - Людзі пажылога ўзросту могуць звяртацца па дапамогу ўвесь час па тэлефоне гарачай лініі - 78-821 з 8.00 да 18.00 штодня, а ў нядзелю з 8.00 да 13.00. Мы абавязкова прыйдзем на дапамогу, даставім тавары першай неабходнасці, прадукты, лекавыя сродкі. У гэты нялёгкі час распаўсюджвання каронавіруса мы ўсе павінны згуртавацца і прыйсьці на дапамогу тым, хто мае у гэтым патрэбу, калі гэта ў нашых сілах.

Дар'я Барысава





Фотогалерея








© 2007-2024
Хотимский районный исполнительный комитет
Официальный сайт