Меню
Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
График личных приемов
Вакансии
Хотимский РОЧС информирует
Единый день информирования
Госпромнадзор информирует
Справочная информация
Общественные обсуждения
Нормативные документы
13 июля 2022
Хацімчане аб незалежнай краіне
Напярэдадні Дня Незалежнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка традыцыйна звярнуўся да беларусаў. Свае меркаванні па гэтай нагодзе выказалі і хацімчані.
Кацярына Даніленка, галоўны спецыяліст аддзела ідыялогіі, культуры і па справам моладзі райвыканкама: — Напярэдадні галоўнага свята краіны Прэзідэнт выступіў з яркай і адкрытай прамовай. Асабіста заўважыла яго словы пра аб’ядноўванне беларусаў. «У старажытнасці ў беларускага народа было многа імёнаў — крывічы, дрыгавічы, радзімічы, але іх аб’ядноўвалі: адна вера — у праўду і справядлівасць; адно імкненне — берагчы традыцыі і абараняць свае дамы, сем’і; адна любоў да Радзімы — кавалачка зямлі, дзе беларусы нарадзіліся і сталі народам», — сказаў Аляксандр Рыгоравіч. І з ім нельга не згадзіцца. Невялікі кавалачак зямлі, на якім ужо шмат гадоў жывуць беларусы, сапраўды аб’ядноўвае нас. Я думаю, кожны беларус у апошні час зразумеў, што менавіта разам мы можам перамагчы любыя непрыемнасці. Мы беражліва адносімся да гістарычнай памяці кожнай эпохі. У некаторых краінах усе больш актыўна праяўляюцца рысы адраджэння фашызму, але наша дзяржава дае гэтым праявам рашучы адпор. Упэўнена, што беларусы любяць сваю краіну і заўжды будуць разам, як адзіная сям’я, каб сберагчы сваю гісторыю, мову, традыцыі, самабытнасць сваей краіны і народа.
Вольга Рэусава, першы сакратар РК ГА «БРСМ»: — У сваім выступленні Аляксандр Рыгоравіч надаў асаблівую ўвагу тэме Вялікай Айчыннай вайны і гістарычнай памяці народа: «У апошняй, Вялікай Айчыннай, беларусы абаранялі не толькі сваё жыццё, але і памяць пра былыя пакаленні, якая была б проста выкраслена з сусветнай гісторыі. Гэта была вайна на знішчэнне славянскага этнасу, культуры і цэлых народаў. І сёння мы ўсё часцей гаворым пра тое, што яна, гэта вайна, не закончылася. Не закончылася, таму што мы ўсё яшчэ не перапахавалі апошняга воіна, які загінуў, і апошняга мірнага жыхара, які быў па-зверску забіты ў той вайне». І гэта сапраўды важна. Асабіста дзеля нашай моладзі. Бо менавіта маладое пакаленне — наша будучыня і патрэбна, каб яны памяталі сваё мінулае і былі патрыетамі сваей краіны.