rubeen
logo

Хотимский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213677, г.п. Хотимск, пл. Ленина, д. 2

Телефон приемной: 8 (02247) 79-281

E-mail: xotrik@khotimsk.by (для официальной корреспонденции)

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 15 ноября 2019 09:45

«Дажынкі-2019": славім хлеб і рукі залатыя

«Дажынкі-2019": славім хлеб і рукі залатыя

Галоўнае свята хлебаробаў у гэтым годзе сустракаў аг.Забялышын. Працаўнікі вёскі, госці свята, жыхары аграгарадку сабраліся пад адкрытым небам. Тут жа, на тэрыторыі школы, працавалі разнастайныя выставы, падворкі, творчыя пляцоўкі.

Пачалося мерапрыемства з параду сельскагаспадарчай тэхнікі. Радасць свята з хацімчанами падзялілі ганаровыя госці. А дзякуючы ўзорнаму дзіцячаму тэатральнаму калектыву “Брыз”, харэаграфічнаму калектыву “Серпантын” Хоцімскай ДШМ, а таксама артыстам РЦК, Трасцінскага і Забялышынскага СДК мерапрыемства набыло яшчэ больш яркія і вясёлыя фарбы.

“Для ўпэўненых і моцных людзей не перашкода нават дрэннае надвор’е. На Хоцімшчыне жывуць і працуюць людзі, якія добра і адказна выконваюць пастаўленыя задачы. Дасягнуты пэўныя паказчыкі на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Шмат у чым гэта стала магчыма дзякуючы прафесіяналізму і мэтанакіраванасці кіраўнікоў і работнікаў сельгаспрадпрыемстваў. Дзякуючы такім людзям у гэтым годзе валавы збор збожжа ў сельскагаспадарчых арганізацыях склаў 25,8 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 28,7 ц/га. Я з задавальненнем называю сёння імёны лепшых спецыялістаў і работнікаў галіны, якія ад відна да відна сеюць, гадуюць і прыбіраюць ўраджай” - адзначыў Д.Рубан у сваім выступе.

Традыцыйна “Дажынкі” не праходзяць без падарункаў і прыемных сюрпрызаў, гэты год не выключэнне. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі ўзровень прафесіяналізму, значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Магілёўскага аблвыканкама адзначаны Сяргей Рошчын, трактарыст-машыніст ААТ “Хоцімскі райаграснаб” і Аляксандр Міхаленка, трактарыст-машыніст ААТ “Кастрычнік- Бярозкі”.

Па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2019 годзе сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна першае месца прысуджана ААТ “Кастрычнік-Бярозкі”, другое - ААТ “Бабулін падворак”. Асабліва прыемна штогод бачыць у ліку перадавікоў знаёмыя твары. У савецкі час яны, без сумненняў, сталі б сапраўднымі стаханаўцамі: глыба уборачнай кампаніі Аляксандр Папраўка, старшы камбайнер ААТ “Бабулін падворак” аптыміст Мікалай Падбярозкін, старшы камбайнер ААТ “Кастрычнік-Бярозкі”, а таксама экіпаж камбайна ААТ “Кастрычнік-Бярозкі” у складзе старшага камбайнера Аляксандра Міхаленка, камбайнера Віктара Азаранка. Знаёмыя імёны зноў прамільгнулі і ў спісе вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжа ад камбайнаў: Мікалай Гарункоў, вадзіцель ААТ “Кастрычнік-Бярозкі” Аляксандр Яўсеенкаў, вадзіцель ААТ “Хоцімскі райаграснаб”, Мікалай Цішчанка, вадзіцель ААТ “Ліпаўка”.

Асаблівыя словы падзякі за нялёгкую і шматгадовую працу ў гэты дзень прагучалі ў адрас захавальнікаў вопыту, традыцый і майстэрства - былых кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Свята тых, хто любіць сваю зямлю і ўмее працаваць на ёй па-гаспадарску, адбылося. Рэкардсмены хлебных ніў, адукаваныя спецыялісты сельскагаспадарчай галіны, таленавітыя кіраўнікі: няма сумневаў, менавіта так выглядаюць сапраўдныя героі нашага часу.

Вольга Зайцава

“Шлях Кастрычніка”





Фотогалерея








© 2007-2024
Хотимский районный исполнительный комитет
Официальный сайт