rubeen
logo

Хотимский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213677, г.п. Хотимск, пл. Ленина, д. 2

Телефон приемной: 8 (02247) 79-281

E-mail: xotrik@khotimsk.by (для официальной корреспонденции)

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 16 декабря 2019 15:29

У аддаленых вёсках раёна з радасцю сустракаюць аўтацягнік «Забота»

У аддаленых вёсках раёна з радасцю сустракаюць аўтацягнік «Забота»

Традыцыйны аўтацягнік «Забота» ў чарговы раз наведаў аддаленыя вёскі Хоцімскага раёна: Юзефоўку, Горню, Варвараўку. Яго ўдзельнікі, прадстаўнікі Хоцімскага РЦК, прадэманстравалі вяскоўцам міні-канцэрт, супрацоўнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі прапанавалі шырокі выбар літаратурных выданняў. З вялікай радасцю і ўдзячнасцю жыхары населеных пунктаў праводзілі аўтацягнік з кожнай вёскі.

- Заўсёды чакаем аўтацягнік, - дзеляцца жыхары вёскі Юзефоўка. - Сёння ўсе жыхары выйшлі з сваіх дамоў на гук музыкі. Дома сумна сядзець па адным, лепш выйдзем, песні паслухаем, з вяскоўцамі пагутарым. А заўтра яшчэ будзе што абмеркаваць з суседзямі. Канцэрт хай і невялікі, але нам спадабаўся. Чакаем вас зноў у госці. А галоўнае, што тут можам агучыць свае праблемы, хочацца верыць, што нас пачуюць. 

Сяргей Кавалёў, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, размаўляў з насельніцтвам і цікавіўся іх надзённымі праблемамі. У Юзефоўцы жыхары скардзіліся на адсутнасць альтанкі, дзе б яны маглі пачакаць аўтакраму. І няма аўтобуса, які праходзіць праз іх вёску ў абедзенны час: «з’едзеш раніцай у Хоцімск і чакай да вечара, каб вярнуцца дадому. Нязручна».

У вёсцы Горня жыхары з радасцю танцавалі пад палымяныя песні артыстаў. Але і папрасілі выправіць і наладзіць працу вулічнага асвятлення.

У вёсцы Варвараўка жыхары адзначылі, то наведванне фельчарам населенага пункта адзін раз у месяц недастаткова, трэба хаця б два разы. «Працай нашай аўтакрамы мы задаволеныя: добрае і своечасовае абслугоўванне, шырокі асартымент».

Вось такія, здавалася б, простыя на першы погляд пытанні дастаўляюць жыхарам аддаленых вёсак шмат нязручнасцяў. Галоўнае, каб гэтых жыхароў пачулі і дапамаглі ім вырашыць агучаныя праблемы.

Эльміра Карпава.

«Шлях Кастрычніка»

фота аўтара






Фотогалерея









© 2007-2024
Хотимский районный исполнительный комитет
Официальный сайт