rubeen
logo

Хотимский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213677, г.п. Хотимск, пл. Ленина, д. 2

Телефон приемной: 8 (02247) 79-281

E-mail: xotrik@khotimsk.by (для официальной корреспонденции)

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 27 января 2020 12:29

Хацімчане прынялі ўдзел у калядных купаннях

Хацімчане прынялі ўдзел у калядных купаннях

У ноч з 18 на 19 студзеня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць адно з галоўных святаў - Вадохрышча. У Хоцімскім раёне стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць асвячэнне вады з тым, каб людзі маглі выкупацца ў асвячоных крыніцах. Традыцыйным месцам для вадохрышчанскага купання ў хацімчан з’яўляецца купель на возеры ў вёсцы Багданаўка, а таксама крыніца, якую ў народзе называюць Папоў кут. Пасля асвячэння вады настаяцель Свята-Пакроўскага храма айцец Павел павіншаваў усіх прысутных са святам Вадохрышча і пажадаў усім моцнага здароўя. 

Нягледзячы на адсутнасць калядных маразоў у гэтым годзе, каля купелі сабралася дастаткова смельчакоў, сярод якіх былі цэлыя сем’і. Месца для купання было добра асветлена і абсталявана. Былі ўсталяваныя палаткі для пераапранання, пункт абагравання, адкрытае вогнішча, выязны гандаль спажывецкага таварыства выпечкай і гарачай гарбатай. Побач дзяжурылі службы Асвода, МНС, міліцыі, хуткай медыцынскай дапамогі. Усе, хто акунаўся ў гэтую ноч у Іардань, кажуць, што пасля апускання на душы становіцца неяк па-асабліваму светла і лёгка.

«Шлях Кастрычніка»





Фотогалерея








© 2007-2024
Хотимский районный исполнительный комитет
Официальный сайт