rubeen
logo

Хотимский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213677, г.п. Хотимск, пл. Ленина, д. 2

Телефон приемной: 8 (02247) 79-281

E-mail: xotrik@khotimsk.by (для официальной корреспонденции)

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 12 февраля 2018 16:33

У ХОЦІМСКІМ РАЕНЕ ПРАЙШЛІ СПАБОРНІЦТВЫ ПА ЛЫЖНЫМ ГОНКАМ

У ХОЦІМСКІМ РАЕНЕ ПРАЙШЛІ СПАБОРНІЦТВЫ  ПА ЛЫЖНЫМ ГОНКАМ

Першымі на старт выйшлі прадстаўнікі маладога пакалення. І вось ужо ёсць першыя пераможцы. У групе да 14 гадоў сярод юнакоў перамогу атрымаў Уладзіслаў Бабылёў, другая ступенька п’едэстала — Уладзіслаў Наскоў і трэцяя — Сцяпан Кучаравы. Сярод дзяўчат у гэтай узроставай групе пераможцай стала Кацярына Удавенка, срэбным прызёрам — Ганна Скрабатун, бронзу атрымала Анастасія Шалыгіна.

У старэйшай узроставай групе (15-18 гадоў) месцы ў спаборніцтвах сярод юнакоў размеркаваліся наступным чынам: на першым — Мікіта Снежка, на другім — Яўген Волкаў, на трэцім — Антон Удавенка. У старэйшай групе дзяўчаты падзялілі месцы на п’едэстале так: першае — Таццяна Несцярэнка, другое — Лізавета Слесарава, трэцяе — Таццяна Меркуленка. Пераважная большасць узнагарод дасталася навучэнцам Забялышынскай школы (9 з 12). Пераможцы атрымалі медалі і дыпломы з рук начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Максіма Ракава.

Сур’ёзныя баталіі разгарнуліся падчас індывідуальных забегаў, пасля завяршэння якіх і быў вызначаны пераможца каманднага турніра. Трэба сказаць, жадаючых пазмагацца за званне “лепшых” было нямала. Але назавём імёны толькі пераможцаў і прызёраў. Ва ўзроставай катэгорыі ад 19 да 22 сярод юнакоў хутчэй за ўсіх фінішаваў Андрэй Волкаў, які ў параўнанні з мінулым годам падняўся на ступень вышэй, на другім месцы — Аляксандр Слесараў, на трэцім — Дзмітрый Якушкін. Сярод дзяўчат трэцяй стала Кацярына Людагоўская, другой — Вольга Рэусава, першай — Анастасія Мацюшэнка. Сярод лыжнікаў 23-29 гадоў трэцяе месца заняў Андрэй Леўшанка, другое ў Вадзіма Петрачэнкі і першае ў Аляксандра Анціпенкі. Сярод дзяўчат гэтай групы бронза ў Таццяны Драздовай, срэбра ў Ганны Гарбузавай і золата ў Алены Вараб’ёвай.

Ва ўзроставай катэгорыі 30-39 гадоў сярод мужчын месцы на п’едэстале размеркаваліся наступным чынам: трэцяе — Яўген Мянькоў, другое — Сяргей Баеў, першае — Аляксандр Папраўка. Сярод жанчын у гэтай групе сітуацыя ў параўнанні з мінулым годам у корані не змянілася. Бронза была заваявана Наталляй Кастровай, срэбра дасталося Наталлі Гайдаравай і золата ў Алесі Прошкінай. У групе 40-49 гадоў сярод мужчын першае месца — Уладзімір Снежка, другое — Мікалай Крыванос, трэцяе — Аляксандр Баброў. Сярод жанчын: на першым месцы — Алена Маскалёва, на другім — Ларыса Астраух, на трэцім — Святлана Буцеяц.

У катэгорыі 50-54 сярод мужчын золата дасталося Генадзю Маскалёву, срэбра — Аляксандру Сцепчанка, бронза — Мікалаю Клімаву. Сярод жанчын месцы на п’едэстале размеркаваліся так: першае ў Наталлі Кавалёвай, другое ў Святланы Субоцінай і трэцяе ў Таццяны Калмачовай.

Не менш сур’ёзная барацьба разгарнулася і ва ўзроставай катэгорыі 55-59 гадоў і звыш 60. Сярод мужчын у групе 55-59 першым стаў Уладзімір Прошкін, другім прыйшоў Сяргей Красноўскі і трэцім — Леанід Мяшкоў. Сярод жанчын перамога, як і ў мінулым годзе, дасталася Таццяне Напрэенка, срэбра — у Жаны Казловай, бронза — у Людмілы Андрэйкавай. Сярод жанчын 60 з плюсам перамогу атрымала адзіная ўдзельніца забегу — Валянціна Нікіценка. Сярод мужчын першым прыйшоў на фініш Іван Кастроў, за ім — Мікалай Ісаеў і трэцім — Леанід Кулягін.
Акрамя лыжных забегаў, удзельнікі мерапрыемства спаборнічалі і ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Тут таксама былі вызначаны пераможцы. Лепшым стралком стаў Яўген Лупекін (ДРБУ-216), другое месца ў адзінай дамы — Ларысы Астраух (ЦРБ), трэцяе дасталося Міхаілу Кошкіну (ПМК-276).

І вось самы хвалюючы момант. Падвёўшы вынікі, вызначыліся пераможцы і ў камандным турніры. Барабанная дроб і хвіліна напружання… Абсалютным пераможцам Хоцімскай лыжні-2018 стала каманда Забялышынскай школы, якая папоўніла сваю капілку 16 дыпломамі і медалямі, срэбра ў каманды ЦРБ (5 пераможцаў). І бронзавымі прызёрамі спартыўнага свята стала каманда Хоцімскага РАНС (3 пераможцы). Мікалай Хучаў, намеснік старшыні райвыканкама, уручыў прадстаўнікам каманд дыпломы, медалі і салодкія падарункі.

Трэба адзначыць, што спартыўнае мерапрыемства “Хоцімская лыжня” з года ў год становіцца традыцыйным. Прыемна бачыць на падобнага рода святах цэлыя сямейныя дынастыі. Тут можна смела назваць прозвішчы Алены і Генадзя Маскалёвых, Наталлі і Івана Кастровых, Уладзіміра і Мікіты Снежка. Хочацца адзначыць асаблівую актыўнасць удзельнікаў мерапрыемства, балельшчыкаў, і асобныя словы падзякі ад імя ўсіх прысутных выказаць Дзмітрыю Меркуленка за падрыхтоўку трасы.

З кожным годам удзел у лыжні прымае ўсё больш моладзі. Прыемна, што ўдзельнікамі становяцца і больш вопытныя прадстаўнікі. Гэта гаворыць аб наступным — свята спорту, здароўя і добрага настрою на хоцімскай зямлі любяць усе без выключэння — ад малога да вялікага, а яшчэ таму што на Хоцімшчыне за здаровы лад жыцця.

Вольга ЗАЙЦАВА





Фотогалерея








© 2007-2024
Хотимский районный исполнительный комитет
Официальный сайт