rubeen
logo

Хотимский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213677, г.п. Хотимск, пл. Ленина, д. 2

Телефон приемной: 8 (02247) 79-281

E-mail: xotrik@khotimsk.by (для официальной корреспонденции)

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Новости района

Вторник, 04 февраля 2020 14:52

Хотимчане зноў у ліку лепшых

Заўсёды прыемна паведамляць пра дасягненні, перамогі і ўзнагароды нашых землякоў. Дыпломам пераможцы ў абласным конкурсе ад ГА «БРСМ» «Валанцёр года - 2019» у намінацыі «Лепшая навучальная праграма для валанцёраў» адзначана «Чалавек года Магілёўшчыны» ж Вольга Аляксандраўна Летнікава.

Среда, 29 января 2020 11:22

Выбітны геній сваёй справы

Напярэдадні дня беларускай навукі адбылася падзея, якая выклікае гонар за свайго земляка.

У ноч з 18 на 19 студзеня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць адно з галоўных святаў - Вадохрышча. У Хоцімскім раёне стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць асвячэнне вады з тым, каб людзі маглі выкупацца ў асвячоных крыніцах. Традыцыйным месцам для вадохрышчанскага купання ў хацімчан з’яўляецца купель на возеры ў вёсцы Багданаўка, а таксама крыніца, якую ў народзе называюць Папоў кут. Пасля асвячэння вады настаяцель Свята-Пакроўскага храма айцец Павел павіншаваў усіх прысутных са святам Вадохрышча і пажадаў усім моцнага здароўя. 

У рамках дабрачыннай акцыі «Цуды на Раство», работнікі Хоцімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі наведалі адну з шматдзетных сем’яў гарадскога пасёлка Хоцімска. 

Удзел ідэалагічнай вертыкалі ў абмеркаванні актуальных маладзёжных пытанняў, як у асобным рэгіёне, так і ў цэлым па краіне, на нашай гасціннай прыбеседскай зямлі паспеў ўжо стаць традыцыйным. А працы інавацыйных пляцовак з кожным годам адводзіцца ўсё больш значная роля. У мінулым годзе Хоцімская аўтэнтычнасць і шчырасць пакарыла абсалютна ўсіх. У гэтым годзе ўдзельнікаў пляцоўкі чакалі новыя крэатыўныя ідэі, формы і прапановы па рабоце з моладдзю.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца замацаванне на пастаяннай аснове ў якасці непрацоўнага святочнага дня 2 студзеня (без неабходнасці яго адпрацоўкі). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Традыцыйны аўтацягнік «Забота» ў чарговы раз наведаў аддаленыя вёскі Хоцімскага раёна: Юзефоўку, Горню, Варвараўку. Яго ўдзельнікі, прадстаўнікі Хоцімскага РЦК, прадэманстравалі вяскоўцам міні-канцэрт, супрацоўнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі прапанавалі шырокі выбар літаратурных выданняў. З вялікай радасцю і ўдзячнасцю жыхары населеных пунктаў праводзілі аўтацягнік з кожнай вёскі.

Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выборах- 62395 чалавек;

Галоўнае свята хлебаробаў у гэтым годзе сустракаў аг.Забялышын. Працаўнікі вёскі, госці свята, жыхары аграгарадку сабраліся пад адкрытым небам. Тут жа, на тэрыторыі школы, працавалі разнастайныя выставы, падворкі, творчыя пляцоўкі.

Проезжая мимо шох ОАО «Хотимский льнозавод», радуется глаз. Во-первых, полная их заполняемость. Во-вторых, во всем аккуратность. Рулон к рулону, таблички на секциях с качественными и другими характеристиками заготовленной льнотресты. На завод можно в любое время вести любую делегацию и не краснеть, не стыдиться. Территория убрана, хорошо оборудованы бытовые помещения, толково организована работа, отмечается высокое качество продукции. Мы гордимся этим предприятием.





Фотогалерея








© 2007-2024
Хотимский районный исполнительный комитет
Официальный сайт