Нягледзячы на адсутнасць калядных маразоў у гэтым годзе, каля купелі сабралася дастаткова смельчакоў, сярод якіх былі цэлыя сем’і. Месца для купання было добра асветлена і абсталявана. Былі ўсталяваныя палаткі для пераапранання, пункт абагравання, адкрытае вогнішча, выязны гандаль спажывецкага таварыства выпечкай і гарачай гарбатай. Побач дзяжурылі службы Асвода, МНС, міліцыі, хуткай медыцынскай дапамогі. Усе, хто акунаўся ў гэтую ноч у Іардань, кажуць, што пасля апускання на душы становіцца неяк па-асабліваму светла і лёгка.
«Шлях Кастрычніка»