rubeen
logo

Хотимский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213677, г.п. Хотимск, пл. Ленина, д. 2

Телефон приемной: 8 (02247) 79-281

E-mail: xotrik@khotimsk.by (для официальной корреспонденции)

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 04 февраля 2020 14:52

Хотимчане зноў у ліку лепшых

Хотимчане зноў у ліку лепшых

Заўсёды прыемна паведамляць пра дасягненні, перамогі і ўзнагароды нашых землякоў. Дыпломам пераможцы ў абласным конкурсе ад ГА «БРСМ» «Валанцёр года - 2019» у намінацыі «Лепшая навучальная праграма для валанцёраў» адзначана «Чалавек года Магілёўшчыны» ж Вольга Аляксандраўна Летнікава.

- Безумоўна, вельмі прыемна і хвалююча атрымліваць чарговую ўзнагароду. Ўдзячная ўсім, хто аказваў падтрымку і прымаў актыўны ўдзел у рэалізацыі майго праекта. У некалькіх словах аб праграме: яна складаецца ў падрыхтоўцы маладых лідэраў БРПА і БРСМ у асяроддзі аднагодкаў і накіравана на здаровы лад жыцця. Летам на базе Веткаўскага ВПК працаваў профільны лагер для высокаматываваных школьнікаў «Умка», і ў нас была цудоўная магчымасць выпрабаваць на практыцы ўсе напрацоўкі. Старэйшыя хлопцы паспрабавалі сябе ў ролі валанцёраў і праводзілі працу з малодшымі дзеткамі. Зараз нашы юныя валанцёры ўжо самастойна, без старонняй дапамогі, могуць правесці любы конкурс альбо акцыю, - адзначыла Вольга Александраўна. 

Таксама ў рамках прайшоўшага пленума Падзякай за актыўны ўдзел у дабрачынным марафоне «Усе фарбы жыцця» была адзначана Вольга Рэўсава, першы сакратар РК ГА «БРСМ».

Вольга Зайцава

«Шлях Кастрычніка»






Фотогалерея









© 2007-2024
Хотимский районный исполнительный комитет
Официальный сайт