- За мінулы адрэзак часу нашы валанцёры наведалі 7 пажылых грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Усе яны пражываюць у Хоцімскім раёне ў маланаселеных пунктах. Вядома ж, пры наведваньні, выконваюцца ўсе патрабаванні бяспекі: маска, пальчаткі, і іншыя меры засцярогі, - каментуе Вольга Рэўсава, першы сакратар РК ГА БРСМ. - Людзі пажылога ўзросту могуць звяртацца па дапамогу ўвесь час па тэлефоне гарачай лініі - 78-821 з 8.00 да 18.00 штодня, а ў нядзелю з 8.00 да 13.00. Мы абавязкова прыйдзем на дапамогу, даставім тавары першай неабходнасці, прадукты, лекавыя сродкі. У гэты нялёгкі час распаўсюджвання каронавіруса мы ўсе павінны згуртавацца і прыйсьці на дапамогу тым, хто мае у гэтым патрэбу, калі гэта ў нашых сілах.
Дар'я Барысава