rubeen
logo

Хотимский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213677, г.п. Хотимск, пл. Ленина, д. 2

Телефон приемной: 8 (02247) 79-281

E-mail: xotrik@khotimsk.by (для официальной корреспонденции)

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 14 июня 2022 16:22

У Хоцімску адбыўся рэгіянальны фестываль “З крыніц жыватворных”

У Хоцімску адбыўся рэгіянальны фестываль “З крыніц жыватворных”

Беларуская культура – гэта шырокі спектр розных культурных мясцовых асаблівасцей. У нашай краіне вельмі шмат культурных акалічнасцей, якія робяць нашу культуру адметнай і непаўторнай. І ў гэтым аспекце вельмі заўважным з’яўляецца правядзенне рэгіянальнага фальклорнага фестывалю “З крыніц жыватворных”.

Сёлета у ім прынялі ўдзел шэсць творчых калектываў: народны фальклорны ансамбль “Адраджэнне” Хоцімскага раённага цэнтра культуры, фальклорны ансамбль “Бяседа” Трасцінскага сельскага Дома культуры, народны фальклорны ансамбль “Вербіца” Іваноўскага сельскага Дома культуры, фальклорны ансамбль “Вытокі” Забялышынскага сельскага Дома культуры, народны фальклорны ансамбль “Ліпаўчанка” Вялікаліпаўскага сельскага Дома культуры, а таксама народны фальклорны ансамбль “Медуніца” Бярозкаўскага сельскага Дома культуры, які, дарэчы, мае статус “Носьбіты песеннай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.

Фестываль не прадугледжвае вызначэнне прызавых месцаў. Ды, шчыра кажучы, падчас правядзення дадзенага мерапрыемства мэта была зусім іншай. У сучаснасці, калі сапраўдных носьбітаў беларускай культуры засталося няшмат, асабліва што тычыцца фальклорнай спадчыны, любая дзейнасць у гэтым накірунку – сапраўдная каштоўнасць. Таму рэгіянальны фестываль “З крыніц жыватворных” — гэта чарговая магчымасць далучыцца ўсім ахвотным да беларускай традыцыйнай культуры, усвядоміць сябе праз народныя беларускія песні часткай беларускай культуры і адчуць сябе сапраўдным беларусам, бо проста немагчыма беларусу пачуць нашы народныя песні і не знайсці ў сваёй душы прыкметы прыналежнасці да агульнай спадчыны беларускага народа. Госці фестываля мелі магчымасць не толькі ўбачыць канцертную праграму, але і наведаць тэматычныя падвор’і сельскіх дамоў культуры і клубаў Хоцімскага раёна, якія размясціліся у Парку культуры і адпачынку, прыняць удзел у гульнях.

Па выніках правядзення фестывалю ўсе фальклорныя калектывы былі ўзнагароджаны дыпломамі.





Фотогалерея








© 2007-2024
Хотимский районный исполнительный комитет
Официальный сайт