rubeen
logo

Хотимский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213677, г.п. Хотимск, пл. Ленина, д. 2

Телефон приемной: 8 (02247) 79-281

E-mail: xotrik@khotimsk.by (для официальной корреспонденции)

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

У яслях-садзе № 3 Хоцімска выхоўваюць юных патрыётаў

У яслях-садзе № 3 Хоцімска выхоўваюць юных патрыётаў

У сучасных умовах развіцця грамадства пытанне патрыятычнага выхавання з’яўляецца адной з найбольш актуальных пытанняў выхавання падрастаючага пакалення. Патрыятычнае выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі забяспечвае планамерную і паслядоўную перадачу вопыту беларускага народа, выхаванне павагі і гонару да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі—сад № 3 г. п. Хоцімска» арганізавана мэтанакіраваная, сістэмная работа па духоўна—маральнаму, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню.

З мэтай далучэння да беларускіх народных традыцый з улікам узроставых асаблівасцей выхаванцаў у кожнай групе створаны цэнтры патрыятычнага выхавання. Пачынаючы з сярэдняй групы ва ўстанове дашкольнай адукацыі штотыдзень праводзіцца Дзень беларускай мовы.

У працэсе спецыяльна арганізаванай і нерэгламентыраванай дзейнасці запланаваны тэматычныя тыдні: «Мой любімы горад», «Мая Радзіма — Беларусь», «Беларуская народная творчасць», «Тыдзень сям’і», «Тыдзень маральнасці». Таксама з выхаванцамі старэйшых груп праводзіцца цыкл заняткаў; «Сімвалы Беларусі», «Мой горад — Хоцімск», «Аб неабходнасці працы ўсіх людзей», «Мае знакамітыя землякі», «Прырода роднага краю».

Сумесна з музыкальнымі кіраўнікамі на працягу навучальнага года плануецца шэраг мерапрыемстваў: «Дзень Маці», «Новы год», «Дзень абаронцаў Айчыны», «Гэты Дзень Перамогі»; забавы: «Масленіца», «Купалле», «Гуканне вясны», «Калядкі».

Установа дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 3» цесна ўзаемадзейнічае з установамі сярэдняй адукацыі, дзіцячай раённай бібліятэкай, з гісторыка-краязнаўчым музеем.
Работнікі гісторыка-краязнаўчага музею для выхаванцаў правялі майстар-клас «Народная цацка як сродак далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да нацыянальнай культуры», музейныя заняткі: «З бабулінага куфра», «Цацка ў мінулым і сучасным».

Вялікая роля ў вырашэнні задач грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дашкольнікаў належыць узаемадзеянню ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і. У рабоце з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў выкарыстоўваюцца розныя традыцыйныя і нетрадыцыйныя формы ўзаемадзеяння: кансультацыі, майстар-класы, сямейныя гасціныя.
На базе ўстановы праводзяцца мерапрыемствы, якія накіраваны на павышэнне прафесіяналізму педагогаў у галіне духоўна—маральнага, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дашкольнікаў. Гэта метадычныя аб’яднанні, семiнары-практыкумы, круглыя сталы.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі разам з дзецьмі заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у раённых і абласных мерапрыемствах па дадзенай тэме.

Станаўленне будучых грамадзян, патрыётаў нашай краіны — гэта адна з галоўных задач, якая займае і будзе займаць вядучае месца ў сістэме работы нашай установы.

Вольга Сцепаненка,
выхавальнiк яслi-сада № 3





Фотогалерея








© 2007-2024
Хотимский районный исполнительный комитет
Официальный сайт